Вы здесь:

01 апр 2015, 15:24

Футбол – не проста гульня… гэта рызыка, запал, прага перамогі і зразумела камандны дух.
Гэтым пранікаешся з дзяцінства, сочачы за вялікімі футбалістамі і камандамі па тэлебачанні і гулячы с сябрамі на падворку. Так, аб'ядноўваючы маладых хлопцаў футболам у 2005 у Салезіянскага Араторыі Сьв. Яна Боско ў Серабранцы была арганізавана мініфутбольная каманда. Каманда мясцовых хлопцаў з парафіі Св. Яна Хрысціцеля і іх сяброў. У будучым каманда атрымала сваю назву ФК «Савіо» у гонар св. Дамініка Савіо, якога выбрала сваім заступнікам.


Але натуральна ні адна футбольная каманда не можа існаваць без спаборніцтваў. Такія спаборніцтвы знайшліся ў 2009 годзе - Хрысціянская Футбольная Ліга (ХФЛ), створаная пратэстанцкай супольнасццю Беларусі. Кожная гульня на дадзеным турніры пачыналася з агульнай малітвы, мэтай турніру акрамя ўласна футбола з'яўляецца нясенне гульцам і заўзятарам хрысціянскіх каштоўнасцяў і ідэалаў.
У ХФЛ ФК «Савіо» выступала з пераменнымі поспехамі на працягу 3 сезонаў, але пазней па шэрагу прычын спыніла свае выступы.



Пачынаючы з 2012 года Уладзіслаў Зарэцкі і Аляксандр Перадкоў, якія стаялі ля вытокаў каманды, сумесна з адказным за Араторый кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB, арганізавалі свой турнір - «Кубак Дона Боска», які праводзіцца ўжо 4 гады запар. Але вернемся да ХФЛ ...



Праз 3 гады адсутнасці ФК «Савіо» прыняла рашэнне вярнуцца да выступленняў у Хрысціянскай Футбольнай Лізе. Да таго моманту турнір пашырыўся з размахам: з'явіліся 3 дывізіёна, у якіх выступалі 30 каманд. Неабходна было пачынаць шлях з самага нізу - з 3-га па ліку дывізіёна або так званай Лігі С.

Каманду папоўнілі новыя гульцы, з новага пакалення футбалістаў, у тым ліку выхаванцы маладой каманды «Дамінік» Павел Купцоў і Арцём Шэўчык, якіх у свой час трэніравалі старэйшыя гульцы ФК «Савіо». Шмат каму трэба было сыграцца, знайсці каманднае ўзаемадзеянне, зразумець моцныя бакі адзін аднаго. Такім чынам, у кастрычніку 2014 ФК «Савіо» стартаваў у ХФЛ-7.



Пачатак турніру выдаўся даволі складаным: перамогі даваліся толькі над загадзя больш слабымі супернікамі - а моцныя каманды былі ФК «Савіо» не па зубах. Па ходзе першага круга спаборніцтваў здараліся ўзлёты і падзенні: пасля зруйнавальнай перамогі над суседзямі па турнірнай табліцы з каманды «ОК-ТЗ» здараліся разгромныя паразы, як ад аўтсайдэраў ФК «Інжынер». Па выніку першага круга ФК «Савіо» размясцілася на 4 радку табліцы, з адставаннем ад запаветнага подыўма ў цэлых 8 ачкоў.

Падчас зімовай паўзы ў каманды не было часу расслабляцца - праводзіўся 4-ты «Кубак Дона Боска», дзе гульцы выступалі ў якасці арганізатараў, а таксама непасрэдна выступалі на турніры, падзяліўшыся на 2 каманды: «Convorto» і ўласна ФК «Савіо». Вынікі першых былі куды лепшымі - каманда змагла дабрацца да фіналу турніру. ФК «Савіо» ж (пераможца 2 папярэдніх «Кубак Дона Боска») вылецеў на другой групай стадыі і імкнуўся ўзяць рэванш у другім крузе ХФЛ-7.

 

1 лютага 2015 стартаваў другі круг: гульні з ужо знаёмымі камандамі. ФК «Савіо» ведаў чаго чакаць ад супернікаў, іх моцныя і слабыя бакі, да таго ж была зроблена стаўка на згулянасць каманды - найграваць звязкі, фармавалася аснова.

Гэта дало свае вынікі - серыя з 4 перамог запар, у тым ліку над камандамі, якія займалі 2-гі і 3-ці радок турнірнай табліцы. Гэта значна палепшыла турнірнае становішча ФК «Савіо», наблізіўшы да запаветнага 3-га радку на адлегласць усяго ў 2 ачкі.

Сур'ёзнае выпрабаванне мелася быць ў матчы з лідэрамі турніру - камандай «Дынама», якой саступілі ў роўнай барацьбе 4:5, вёўшы ў ліку 3: 1 пасля першай паловы гульні. Нягледзячы на ​​паразу, каманда гуляла упэўнена, што адзначылі нават супернікі, і ішла да сваёй мэты.

Пасля дзяжурнай перамогі ў наступным туры над камандай «Hat-trick» ФК «Савіо» дабралася, нарэшце, да 3га радка турнірнай табліцы! Да канца сезона заставалася згуляць 3 матчы, у якіх патрэбныя былі толькі перамогі, бо адставанне супернікаў складала ўсяго 1 і 2 ачкі.

На жаль, зусім не да месца прыйшліся траўмы гульцоў каманды - лазарэт папоўнілі Ілля Матыяшкойть і Антон Нікіфараў.


ФК «Савіо» трэба было згуляць прынцыповы матч з камандай «ОК-ТЗ». Настрой быў баявы, але і супернік быў вельмі небяспечны. Пачатак гульні выглядаў шматабяцальным: лепшы бамбардзір каманды Вадзім Галдосаў распячатаў вароты суперніка, а Аляксандр Перадкоў падвоіў перавагу. Магчыма, каманда зарана паверыла ў свае сілы і паплацілася спаўна - вынікам гульні стала разгромнае паражэнне 2:9, якое адкаціла ФК «Савіо» на 5 радок турнірнай табліцы.

Заставалася згуляць 2 матчы і ўжо нічога не залежала ад уласных намаганняў. Трэба было перамагаць і спадзявацца на ўдалыя зыходы гульняў супернікаў.
Перадапошні тур і даволі прынцыповая гульня з ФК «Інжынер», якой саступілі ў першым крузе 0:6. Тут ФК «Савіо» атрымала перамогу 5:3. Але і канкурэнты з ОК-ТЗ і BPStroy таксама выйгралі свае матчы, што пакінула каманду на 5-м радку.

Такім чынам ... кульмінацыя, апошні тур. Варта адзначыць, што гульня каманды стаяла першай па спісе, канкурэнты ж праводзілі свае гульні пазней.
Мелася быць гульня з “ЮЗЕ”, першапачаткова не самым складаным супернікам, але і даволі няўступлівым. Адной з матывацый каманды акрамя перамогі была таксама бамбардзірская гонка, у якой Вадзім Галдосаў адставаў аб першага бамбардзіра на 11 галоў. Увогуле, каманда наладзілася на сур'ёзную перамогу і тут ... супернік збірае ўсяго 4 чалавек на гульню. Што ж, вось ён шанец для бамбардзіра! Вынік гульні - разгром 15:1, але Вадзіму ўдалося забіць толькі 6 галоў, застаўшыся на другім радку бамбардзірскай гонкі. Сваю перамогу атрымалі - і зараз з нецярпеннем, але без асаблівага энтузіязму чакалі, як жа згуляюць канкурэнты.

 

Спачатку свой матч праводзіў ОК-ТЗ. Пасля першага тайма лік быў 4:3 на іх карысць і шанцаў было мала ... Але раптам у апошнія 3 хвіліны гульні каманда прапусціла цэлых 6 мячоў і прайграла з лікам 6:11. На гарызонце з’явілася надзея - ФК «Савіо» ужо 4-ты!

29 сакавіка 21:00 - апошняя гульня сезону Лігі С ХФЛ-7, BPStroy гуляў свой матч з ФК «Інжынер». Пасля першага тайма BPStroy выйграваў 4: 1, ня пакідаючы, здавалася б, ні адзінага шанцу на паразу. Але ў мініфутболе самаўпэўненасць заўсёды караецца! І вось Інжынеры пачынаюць адыгрывацца і да сярэдзіны другога тайма вядуць ужо ў 3 галы. На апошніх секундах BPStroy адыгрывае 2 мячы - лік 8:9 ... І фінальны свісток!

Паразы прамых канкурэнтаў выводзяць ФК «Савіо» на выніковае 3-е месца, якое дазваляе прайсці ў Лігу Б! Вось такім непрадказальным і гарачым бывае футбол! Вось за такія моманты яго любяць і гуляюць па ўсім свеце!

Сьв. Дамінік Савіо, маліся за нас!